А6. Выберыце правільнае сцвяржэнне( сцвярджэнні). 1)Простым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў сказа. 2)Развітым называецца сказ, у якім, акрамя дзейніка і выказніка, ёсць залежныя ад іх даданыя члены сказа . 3)Развітым называецца сказ, у якім ёсць аднародныя члены сказа. А7. Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа “Раніца цёплая, сонечная”? Адзначце нумар правільнага адказу. 1)аднасастаўны, развіты; 2)аднасастаўны, неразвіты; 3)двухсастаўны, развіты; 4)двухсастаўны, неразвіты. А8. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам. 1)Сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне. 2)Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах між чужых, незнаёмых людзей буду я табе сэрца трывожыць. 3)Мы тыя сінія арэлі зламаць нікому не далі б. 4) І стала торнаю дарогай сцяжынка вузкая мая. 5)Вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая. А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць працяжнік. 1)Маўленчая культура чалавека __гэта люстэрка яго духоўнага жыцця. 2)Найвялікшая асалода __ марыць. 3)Лункі на возеры __ як вокны ў казачнае падводнае царства. 4)Я __не з баязлівага дзясятка. 5)Пяць і тры __ восем. А10. Адзначце аднасастаўныя сказы. 1)На сэрцы ўсё яшчэ трывожна. 2)Не засыналася, не спалася больш. 3)Бераг у копані круты. 4)Тут заўсёды табе дапамогуць. 5)Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес. В1. Закончыце фармулёўку. 1)Даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый?, - гэта … В2. Знайдзіце граматычную аснову і выпішыце яе. 1)Тонкая гэта і складаная мудрасць – ведаць законы прыроды, яе норавы. В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б5В1Г4. А) Мора дыхала па-ранейшаму цеплынёй, радасцю, шчасцем, летам. Б) Ноч сыпанула ў вокны зорак майскіх. В) Відзён той дуб з усіх дарог з галінамі пустымі. Г) Нядаўна тут жаўцела, святкуючы свій час, лагоднае бабіна лета . 1. Дзейнік. 4. Дапаўненне. 2. Азначэнне.