А6. Выберыце правільнае сцвяржэнне( сцвярджэнні). 1)Простым называецца сказ, які складаецца толькі з галоўных членаў сказа.
2)Развітым называецца сказ, у якім, акрамя дзейніка і выказніка, ёсць залежныя ад іх даданыя члены сказа .
3)Развітым называецца сказ, у якім ёсць аднародныя члены сказа.
А7. Якая характарыстыка з’яўляецца правільнай у адносінах да сказа “Раніца цёплая, сонечная”? Адзначце нумар правільнага адказу.
1)аднасастаўны, развіты;
2)аднасастаўны, неразвіты;
3)двухсастаўны, развіты;
4)двухсастаўны, неразвіты.
А8. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам.
1)Сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне.
2)Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах між чужых, незнаёмых людзей буду я табе сэрца трывожыць.
3)Мы тыя сінія арэлі зламаць нікому не далі б.
4) І стала торнаю дарогай сцяжынка вузкая мая.
5)Вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая.
А9. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць працяжнік.
1)Маўленчая культура чалавека __гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.
2)Найвялікшая асалода __ марыць.
3)Лункі на возеры __ як вокны ў казачнае падводнае царства.
4)Я __не з баязлівага дзясятка.
5)Пяць і тры __ восем.
А10. Адзначце аднасастаўныя сказы.
1)На сэрцы ўсё яшчэ трывожна.
2)Не засыналася, не спалася больш.
3)Бераг у копані круты.
4)Тут заўсёды табе дапамогуць.
5)Чырвоным пажарам рабін гарыць асенні лес.
В1. Закончыце фармулёўку.
1)Даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый?, - гэта …
В2. Знайдзіце граматычную аснову і выпішыце яе.
1)Тонкая гэта і складаная мудрасць – ведаць законы прыроды, яе норавы.
В3. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад: А3Б5В1Г4.
А) Мора дыхала па-ранейшаму цеплынёй, радасцю, шчасцем, летам.
Б) Ноч сыпанула ў вокны зорак майскіх.
В) Відзён той дуб з усіх дарог з галінамі пустымі.
Г) Нядаўна тут жаўцела, святкуючы свій час, лагоднае бабіна лета .
1. Дзейнік. 4. Дапаўненне.
2. Азначэнне. 5. Выказнік.
3. Акалічнасць.
В4. Знайдзіце абагульнена-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.
1)Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.
2)Як добра ў чэрвені ў жытным!
3)Ад дабра дабра не шукаюць.
4)Найбольш чуваць пчол.
5)Старасць нікога не красіць.
В5. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і яго тыпам. Адказ запішыце ( узор – заданне В3 )
А) На драўляных падстаўках рознае засушанае лісце.
Б) Над возерам няма ні чаек, ні ластавак.
В) Пра гэтую падзею шмат пісалі ў газетах.
Г) Вось і адмыслова зробленая брама.
1. Няпэўна-асабовы. 3. Двухсастаўны. 5. Абагульнена-асабовы
2. Пэўна-асабовы. 4. Безасабовы. 6. Назыўны