А14. Адзначце сказы, у якіх парушаны граматычныя нормы беларускай мовы:
Пяць доўгіх вёрстаў вельмі стамілі нашых падарожнікаў.
Тры пятых соткі гарода былі засаджаны памідорамі.
Каля двух гадзін давялося чакаць цягніка на Гомель.
Трое ладных падсвінкаў гадавалася ў гэтым годзе ў бацькавым хляве.
А15. Адзначце сказы, у якіх ужываецца займеннік ты ў родным ці вінавальным склоне.
1) Зямля трымае (ты) за плечы і ні як не можа адпусціць.
2) Сям’я даўно ганарыцца (ты), мой сыночак.
3) Дома заўсёды (ты) прымуць і дапамогуць.
4) Тут (ты) знаёмае кожнае дрэва і кожны куст.
5) Ты ўсіх ведаеш, і (ты) ўсе ведаюць у роднай вёсцы.
А16. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:
1) разбіўшаеся шкло; 3) адчынянае акно; 5) напісаны ліст.
2) разгорнутая кніга; 4) вымытая падлога;
А17. Адзначце сказы з няправільным ужываннем дзеепрыслоўных словазлучэнняў:
Успамінаючы тое мінулае, заўсёды ахоплівае моцнае хваляванне.
Мы крочылі далей, не зважаючы на дождж.
Рупліва аглядаючы зямлю, сонца падымалася ўсё вышэй.
Рыбы не зловіш не намачыўшыся.
Развіваючы вытворчасць, у краіне многае змянілася.
А18. Адзначце словы, якія пішуцца асобна.
1) пакласці крыж..накрыж; 3) напрацавацца да..змогі; 5) дзе..нідзе заўважыць.
2) засталіся ў..трох; 4) адкласці ў..бок;
А19. Адзначце словазлучэнні, са словамі, якія з не пішуцца разам:
1) даўно (не) падмецены двор; 3) (не) такі смелы; 5) такі (не) давер.
2) вялікі (не) дахоп ; 4) да школы (не) далёка;
А20. Адзначце сказы, у якіх ужываецца ні:
1) Нічога не было: .. слоў, .. пытанняў, .. уздыхання.
2) Акрамя шчэбету птушак, у лесе нічога .. чуваць.
3) Яшчэ было .. позна.
4) Ды .. гуку над Гайнай – пад цемным шатром.
5) Куды б ен .. прыходзіў, пра бяду сваю расказваў заўсёды.
А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
1) Восень .. роздуму пара.
2) Каліна .. як полымя, чырвоная.
3) Камень .. не куст і не дрэва, не вырасце і не зменіцца.
4) Бацькаў узрост .. трыццаць шэсць гадоў.
А22. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца коска.
1) У творчасці ніхто не падняўся .. і ніколі не падымецца вышэй за народ.
2) Не быў .. і не будзе .. і не можа быць шчаслівы чалавек без Бацькаўшчыны.
3) З сябрамі не толькі жыць .. а і вучыцца лягчэй.
4) Хлопец быў ад страху ні жывы .. ні мёртвы.
А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.
І ў душы ўзнікаюць нейкія поўныя чараў вобразы, і часамі мільгаецца штось .. як бы даўно знаёмае.
Як і раней .. малыя чакалі, што заўтра прыедзе татка і прывязе нешта такое, такое …
Увесь дзень і ўсю ноч дождж .. як з вядра ліў.
Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая, і з тонкім ... як дубец .. камлём рабіна.
А24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска.
Калега .. мне вядомы клопат твой.
Твой прастор .. Радзіма .. чаруе і захапляе.
Радзіма .. пачынаецца з двароў, дзе журавель тырчыць, нібыта дрэўка.
Дажджу .. бадай .. не будзе, хоць сонца і не паказваецца.
А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.
Зляжалае за зіму лісце ўжо падсыхала.
Сведкай усяму была толькі яна дзяўчынка.
Шыракаплечы, моцны ён рабіў уражанне спакойнага чалавека.
Дзед Антось паглыблены ў свае думкі стаяў на парозе.
А26. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца.
Палохаючы птушак у ельніку шапаціць тоўсты барсук.
Ужо на дрэвах дружна заспявалі шпакі.
Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.
Маці і бацька побач сядзяць пазіраючы на сваіх дарослых дзяцей.
А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.
1) У сакавіку не пацяплела .. і вярнуліся маразы.
2) Дзьмуў свежы вецер .. і галка ляскалі ў пад’ездах дзверы.
3) Ягадам яшчэ б расці .. ды расці.
4) Яблыні радаваліся вясне .. а пчолы радаваліся вясноваму цвету.
А28. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.
Калі мы нядбайна ставімся да лесу…то страчваем паветра.
Будзем берагчы ўсё.. што расце на зямлі.
3) Грошай было .. як кот наплакаў.
4) Сябры доўга глядзелі, як хвалі набягалі на бераг.. і шматкі пены выносіліся на яго край.
А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.
1) У паветры стаяў несціханы гоман вясны..спявалі птушкі, шумеў Нёман, булькалі ручайкі.
2) Чалавек з добра напакаванаю торбаю быў далёка не малады..вочы яго глядзеді ўважліва.
3) Міколка нечакана вельмі паружавеў.. яму яшчэ не даводзілася так хлусіць.
4) Дзьмухавец згарнуў парасонам шарык.. закрыліся венчыкі кветак макрыц.
А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў ў сказе.
У Верамейках дакладна ведалі..дзе была пастаўлена першая хата … яе збудавалі некалі на беразе ручая … што цёк у возера… глыбіня якога тады была вельмі вялікая.
1) Коска, кропка з коскай, коска, двукроп’е; 3) коска, двукроп’е, коска, коска;
2) двукроп’е, коска, коска, працяжнік; 4) двукроп’е, двукроп’е, коска, коска.