9. Адзначце ск/зал. сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:
1) Цьмяная смуга засцілае даліну, нібы нейкі вялікі цень паўзе па адхонах.
2) Сцяпан Любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі.
3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.
4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз кусты.
5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.
10. Адзначце ск/зал сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданых
частак:
1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як пахнуць на дрэвах тады пупышкі, як чар
нее сад.
2) Калі доўга пазіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня,
можна ўбачыць, як метэоры з'яўляюцца на небе адзін за адным.
3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там ў лазні.
4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, і
рушыў да чарады бяроз, што бялелі наперадзе.
5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо 20 гадоў і якой я цяпер пішу.
11. Пабудуйце гарызантальную схему 3 сказа.​

nastushka162003 nastushka162003    1   14.05.2020 11:13    5

Другие вопросы по теме Беларуская мова