73. Падкрэсліце акалічнасці, вызначце іх віды па значэнні і сродкі выражэння. Надпішыце зверху.
1. Я прыйду ў Беларусь сваёй сцежкай даўняй, дзя-
цінаю (П. Панчанка). 2. З-пад лесу на поўдзень, нібы
ў пагоні, імчаліся коні (П. Панчанка). 3. Я вішню ў го-
нар сяброўства саджу каля хаты свае (П. Панчанка).
4. Сэрца яго калацілася з радасці (К. Чорны). 5. Пятро
ішоў паволі, раздумваючы (М. Луnсякоў). 6. Спорны
дождж ішоў ад ранку да позняга поўдня, потым ацix
і перастаў (Я. Брыль). 7. Дзікія гусі праляцелі нізка над
лесам (Я. Брыль). 8. У небе плылі ружовыя ад сонца кру-
глыя воблакі (М. Гамолка). 9. Цэлае лета вiceў жолуд на
старым дубе (Я. Колас). 10. Праца спорыцца пры песні
(К. Буйло).