2. Выберыце з прапанаваных сказаў складаныя сказы з рознымі відамі сувязі: *
а) Тут, дзе вучыўся і араць, і сеяць, адкуль панёс і песню ў свет сваю, я з пасівелай галавой стаю і слухаю асін журботны шэлест.
б) Я прыйшоў да вас, каб сказаць, што няма на зямлі небыцця: будзе вечна пад сонцам граць залатое кола жыцця. (К.Цвірка)
в) Спявайце, помнячы нязменна: пакуль паэты будуць пець – не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў не анямець! (Н. Гілевіч)
г) Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У.Караткевіч)
д) І хістаецца асока, і шуміць высокі бор, а ў душы не замаўкае струн вясёлых перабор.
3. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. *
а) 3 адной вёскі людзей выселілі, а праз пяць-дзесяць кіламетраў людзі жывуць.
б) Па радыё ўвесь дзень аб'яўлялі, каб рыхтаваліся да эвакуацыі: павядуць на тры дні.
в) I раптам новае, нязвыклае пачуццё, што ў кожнага з нас ёсць сваё асабістае жыццё, да гэтага яно нібыта не патрэбна было.
г) Палохаюць і палохаюць нас радыяцыяй, а нам пры радыяцыі стала лепш жыць.