164. Прачытайце тэкст, захоўваючы патрэбную інтанацыю. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Вызначце ада-
собленыя члены сказа, падкрэсліце іх.
У паходзе
Партызаны збіраліся ў дарогу.
Выправіліся перад вечарам. Звыклыя да доўгіх
паходаў байцы і камандзіры ішлі хутка. Туравец камісар
брыгады ступаючы поруч з партызанамі слухаў іх па-
вольную гаворку.
У гаворцы дарога праходзіла (не) прыкметна. Ціха
крадучыся паступаў змрок. Раптам цемра ра..ступіла-
ся прыхавалася за кусты ў гал..ё дрэў. Усплыў месяц.
Каля яго заблішчала некалькі празрыстых воблачкаў
працятых роўным ціхім святлом. Падплыўшы да месяца
яны серабрыста ..зялі.
У зручнай мясціне партызаны спыніліся на а..пачы-
нак. Скурчыўшыся прыгнуўшы галовы да грудзей каб
сагравацца сваім дыханнем, людзі спалі. Туравец пры-
лёг каля дубка і таксама задрамаў але хутка абудзіўся.
Стараючыся не наступіць на сон..ых ён выбраўся з ла-
гера і накіраваўся да пастоў што стаялі (3) боку сяла.
Загадаўшы каб затрымлівалі ўсіх, хто ўвойдзе сюды,
Туравец падаўся назад (y) глыб лесх.
Паводле І. Мележа.