14. адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: 1) я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсці па знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ малечай. 2) ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя людзі кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла - белая. 3) падвал, у якім размяшчаўся штаб брыгады, быў прасторны, з літай з бетону столлю, якую надзейна падпіралі масіўныя квадратныя калоны. 4) у калідоры стаяў паўзмрок: людзі, якія тут жылі, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла. 5) дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом казачна гарэлі плафоны.