139. Падкрэсліце ў сказах акалічнасці. Пастаўце знакі прыпынку. Рас- тлумачце, чаму не ўсе выдзеленыя вамі акалічнасці адасобленыя.
1. У хаце весела гарэў агонь кідаючы мітусліва-гарачае святло на сцены, стол, акно. 2. Папярэдзіўшы сваё з'яўленне грувасц-
кімі грымотамі абрынулася на горад навальніца. 3. Хлопцы не зга
ворваючыся кінуліся ўцякаць. 4. Нягледзячы на тэмпературу і
боль у горле Максім вырашыў ісці на работу. 5. Дарослыя і дзеці
закасаўшы рукавы працуюць з ранку да вечара. 6. Іванка сядзеў ля
каміна блізка падставіўшы твар сухому цяплу. 7. Стараючыся са-
грэцца на прыпынку ЛЮДзі нервова пастуквалі абцасамі. 8. Нягле-
дзячы на свае семдзесят гадоў дзед Ягор ходзіць лёгкай нячутнай
хадой і мае вострае вока і слых. 9. Дождж амаль суткі ішоў не сціха-
ючы. 10. Усе гэтыя дні сунімаючыся трохі пад вечар вострым
скразняком гайсаў куслівы паўночна-заходні вецер.