1. Знайдзіце дзейнікі, вызначце іх структурныя тыпы і сродкі граматычнага выражэння. 1. Першыя ўражанні крыўды ўчэпіста і доўга трымаюцца ў чалавечых пачуццях (В.Б.). 2. Другі жупан не варты світкі (Прык.). 3. Мы штодня хадзілі кіламетры за тры да веснавой Свіслачы (Грах.). 4. Раптам жыва і сцішнавата ўявілася леташняе (Б.). 5. Сямёра аднаго не чакаюць (Прык.), 6. Сцежкі-дарожкі нашы сышліся, жыць неразлучна мы пакляліся (Ал.). 7. "Калі ласка!" — нашай мовы шчырыя і ветлівыя словы (Бр.). 8. Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу (К.Ц.). 9. "З абрэза ці з вінтоўкі пекануць?" — прайшло ў свядомасці (І.М.). 10. Не прайшло і гадзіны, як семдзесят дрэў (адзнака тых сямідзесяці гадоў, што мінулі з часу прыезду сюды паэта) былі пасаджаны і паліты вадой (Бач.).