1. Расстаўце ў сказах, дзе трэба, злучок ці двукоссе, падкрэсліце прыдаткі:
1) Злева ад дарогі стаяў домік прыгажун.
2) У часопісе Полымя надрукаваны многія раманы беларускіх пісьменнікаў.
3) Чырвоным ліхтаром вісіць на краі неба планета Марс.
4) Над ціхай Дзвіною ракой зара вясенняя ірдзіцца.
5) Вада ў возеры Нарач безупынна напаўняецца крыніцамі.
6) Коўдрай рачулку шчабятуху клапатліва ўкрыў туман.
7) Бачу родныя ўзвышшы стройных волатаў дубоў
8) Сваю зелень красы дробналістай расплялі прыгажуні бярозы
2. Складзіце і запішыце сказы з прыдаткамі:
“Новая зямля”; Полацк; “Камунарка”; дзічка