1.Надпісаць над верхам 1-2 сказаў кожную часціну мовы
Хмара ўсё болей ахоплівала наваколле і павольна, пагрозліва
насоўвалася на вёску.Сонца яшчэ свяціла, зырка і зухавата, нібы хацела
вызваліцца, якое яно смелае.Зноў калатнуў паветра гром, гэты раз так моцна,
што з коміна па страсе з грукатам пакацілася бляшанае вядро.Усё
пацішэла, насцярожилася, і на даляглядзе заблішчэлі, выгнуліся косы дажджу.
Вось хмара падышла на сваіх тонкіх ношках да вёскі, густа і часта забарабаніла
па стрэхах хат. Сонца схавалася, ураз пацямнела, і мне на плячо ўпалі першыя
халодныя і буйныя кроплі. Я кінуўся ў сенцы, але, пакуль дабег, з мяне цякло,
нібы вылез са студні.