(1) Мінуўшы сяло, Сцѐпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы
ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі
маўкліва і ўдумна. (3) І неяк маркотна стала Сцѐпку. (4) Усѐ, што
было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я,
Аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што
пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцѐпка то чыгункаю, то
вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будучнікаў, пераезды,
купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсѐ новыя і новыя малюнкі
незнаѐмых краявідаў.
16. Адзначце сувязі слоў у сказе:
1) паслядоўная;
2) паралельная.
17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме
“назоўнік(гал.слова) + назоўнік”.
18. Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і
граматычную аснову.
19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе:
1) адзін;
2) два;
3) тры;
4) чатыры.

Настюха20071 Настюха20071    2   20.05.2020 17:55    17

Другие вопросы по теме Беларуская мова