1.Да якіх часцін мовы адносяцца прыназоўнікі? 1) да самастойных; 2) да службовых.
2.З якой мэтай ужываюцца прыназоўнікі ў мове? 1) для выражэння дадатковых адценняў значэння асобных слоў; 2) для сувязі аднародных членаў сказа; 3) для сувязі слоў у словазлучэнні і выражэння адносін паміж імі; 4) для сувязі частак складанага сказа.
3.Адзначце вытворныя прыназоўнікі: 1) акрамя; 2) адпаведна; 3) побач; 4) з-пад; 5) паўз; 6) уздоўж.
4.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1) Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2) Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, нахапалі па хатах з дзясятак курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3) А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. 4) А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5) Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку.
5. Адзначце словазлучэнні, у якіх трэба ўставіць прыназоўнік ва: 1) спытацца __ ўрача; 2) працаваць __ інстытуце; 3) даведацца __ знаёмых; 4) пабываць __ ўсіх; 5) жыць __Ушачах.
6.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі разам з назоўнікамі ці займеннікамі як члены сказа: 1) Заўсёды стрэлачнікі закрывалі вочы, калі праносіліся каля іх віхрам шалёныя вагоны не менш шалёнага цягніка; 2) Сцэпшчык Іван быў калісь качагарам на паравозе і ў сталыя гады ездзіў разам з Андрэем; 3) Андрэй чакае, пакуль вылезе з-пад вагонаў Іван, і толькі тады дае ход сваёй “кукушцы”; 4) А вартавы гэты самы, узяўшыся за поручні і нахіліўшыся з паравоза, глядзіць усцяж вагонаў; 5) У час грамадзянскай вайны Лятун выратаваў ад смерці і рабунку сотні пасажыраў свайго поезда.
7.Падкрэсліце ў сказах састаўныя прыназоўнікі: 1) У часы Кіеўскай Русі разам з народным мастацтвам развіваецца і прафесійнае гарадское рамяство; 2) Аднак і ў гэтай культуры, народжанай у выніку складаных міжнародных узаемасувязяў, адчуваецца традыцыйная аснова; 3) У 1596 г.кароль Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў указ, паводле якога рамеснікі вызваляліся ад замкавай павіннасці; 4) У адносінах да беларускага народнага мастацтва трэба да таго ж улічваць два важныя фактары; 5) Народнае мастацтва Беларусі развівалася пераважна ў выглядзе хатняй вытворчасці, на ўласныя патрэбы; 6) Нягледзячы на значны навукова-тэхнічны ўзровень сучаснага грамадства, народнае мастацтва не знікла.
8.Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы дужкі: 1) Нага мая слізгае некуды (ў) бок, і я з разгону плюхаюся носам у пясок: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 2) Слухаючы ў начной цішы гэты дыялог, мы са стрыманай паспешнасцю стараліся адысці як мага далей (у) бок парку: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; в) прыназоўнік. 3) (З) боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносіцца натужлівае рыхканне паравіка цэнтрацэнтралі і вясёлая музыка: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік.
9.Наступныя прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3): (ад) імя ( ); (з) боку ( ); (у) час ( ); (з) лева ( ); (па) над ( ); (па) міма ( ); (з) пада ( ); (за) між ( ); (на) конт ( ); (на) сустрач ( ).
еман ну тут написано-??-?-?