1. Адзначце словазлучэнні з прыназоўнікамі.
а) пайсці да берага; г) і ўранку і ўвечары;
б) не мог не сказаць; д) ні адзін не прыйшоў;
в) не запомніць у твар; е) пісаў без памылак.
2. Адзначце словазлучэнні з вытворнымі прыназоўнікамі.а) ляжалі зверху плота;
б) нягледзячы на абставіны;
в) пад цяжарам гадоў;
г) расказаў пра бацькоў;
д) прыехалі з мэтай праверкі;
е) жыць каля школы.
3. Прыназоўнік - службовая часціна мовы, якая ...
а) выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў;
б) служыць для сувязі частак сказа або фрагментаў тэксту.
4. Адзначце правільныя сцверджанні.
а) Вытворныя прыназоўнікі ўтварыліся ад назоўнікаў, прыслоўяў, дзеепрыслоўяў.
б) Прыназоўнікі ў сказе могуць быць дапаўненнем, акалічнасцю.
в) Складаныя прыназоўнікі заўсёды пішуцца праз дэфіс.
5. Адзначце сказы, у якіх прыназоўнікі выражаюць азначальныя значэнні.
а) Я марыў пра паездку на Чорнае мора.
б) Дарожка паміж дрэў вяла ўздоўж ракі.
в) Дзяўчына стала побач са сваім братам.
г) Дуб таўшчынёю ў два абхваты стаяў пры ўездзе ў сяло.
6. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі спалучаюцца з творным скпонам назоўнікаў.
а) схадзіць па дровы;
б) сустракацца з сябрамі;
в) велічынёй з гарошыну;
г) зайсці ў госці;
д) працаваць над нарысам;
е) гулялі перад лекцыямі.
7. Адзначце сказы, у якіх прыназоўнік уваходзіць у склад азначэння.
а) I панскі дом з ласіным рогам на Міхася глядзеў астрогам.
б) Патроху гаілася рана, і я займеў надзею вярнуцца на фронт.
в) Дом на восем вокнаў па фасадзе ляпіўся да ўзгорка.
г) Гарадок стаяў на беразе невялічкай рэчкі.
8. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з'яўляюцца прыназоўнікам.
а) Дзень пачаўся мокры. Скрозь стаяла вада і са стрэх капала.
б) I лінуў дождж, буйны, густы, і ўсё навокал зашумела.
в) Побач чыгункі ўжо цягнулася доўгая паласа адтаўшай зямлі.
г) Скрозь галіны лесу свеціцца шэрае, агорнутае воблакамі неба.
9. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні прыназоўнікаў.
а) Па небе дзе-нідзе павольна плылі белыя воблакі.
б) Няхай жа дзеля шчасця цвіце ваша доля.
в) Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той пры- гожы.
г) Пясчаная дарога ішла скрозь густы сасновы лес з кустамі арэшніку па абочынах.
10. Адзначце словазлучэнні, якія правільна перакладзены на беларускую мову.
а) проложена через глубокий снег - пракладзена па глыбокім снезе;
б) не к кому обратиться - не да каго звярнуцца;
в) слёзы текли по лицу - слёзы цяклі па твары;
г) дорогае для меня люди - дарагія дзеля мяне людзі;
д) уверен в удаче - упэўнены ў поспеху.

marinamih marinamih    3   14.04.2021 17:58    22

Другие вопросы по теме Беларуская мова