1. Адзначце словазлучэнні, у якіх від сувязі – кіраванне:
а) глядзець у вочы; б) смешнае здарэнне; в) убачыць яго; г) з’ехаць з гары; д) гаварыць услых.
2. Адзначце двухсастаўныя сказы. а) Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем. (Р. Барадулін.) б) Мясціна была ўтульная. (I. Шамякін.) в) Было ціха і глуха. (Я. Колас.) г) Досвіткі пачынаюцца а трэцяй гадзіне. (Э. Самуйлёнак.) 3. Адзначце аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. а) Цябе мы любім, дужая вясёлая зіма. (Н. Гілевіч.) б) Боршч раней у нас варылі досыць рэдка. (У. Караткевіч.) в) Гарачы летні дзень. (3. Бядуля.) г) Тут ціха. Цёмна і пуста. (Я. Колас.) 4. Знайдзіце няпэўна-асабовы сказ. а) Зноў чыстым збожжам палі засеем. (С. Гаўрусёў) б) Са мною заўсёды вітаюцца ветла. (Р. Барадулін.) в) Вечарэла. (Я. Колас.) г) Салаўя байкамі не кормяць. (Прыказка.)