Звязана наступнае паданне з тым, што шмат гадоў назад "на гары на крутой" стаяў "белы хорам", у якім жыўкнязь "недаступны і грозны". Ён "спуску і ласкі не знаў непакорам". Аднойчы была ў князя вялікая бяседа. На вяселле князевай дачкі з'ехалася шмат знатных гасцей. На трэці дзень "князь прыдумаў адну для дружыны пацеху-забаву", загадаў паклікаць старога гусляра.
Пасадзілі гусляра "на ганку, між клёнаў і ліп". Невыдумная світка - убор на плячах, Барада, як снег белы - такая, Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі - баі. Князь загадвае гусляру іграць:
- Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям -Поўны гуслі насыплю дукатаў;. Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -Канапляную возьмеш заплату. Заіскрыліся вочы гусляра і заплакалі пад яго рукамі "струны жывыя". Гусляр гаворыць, які ні моцны князь, а дум ланцугамі не скуе. Ен нагадвае князю, колькі людзей стогнуць і плачуць вакол яго харомаў і ў лёхах пад імі. На золаце князя блішчыць чалавечая кроў, а брыльянты -"цёртая сталь ад кайданаў".
Князь нейкі час маўчаў, думаючы, як пакараць гусляра. Загадаў: - Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю! Знае хай, хто тут пан: я - ці неба! Закапалі старога гусляра. "Не часалі дамоўкі яму сталяры, не заплакалі бліжнія вочы". А хорам князя "гудзеў, не маўчаў, шалы, музыка ўтакт рагаталі".
На тым месцы, дзе быў закапаны гусляр, вырас дуб. Людзі кажуць, што раз у год выходзіць з кургана з гуслямі дзед I ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, I на месяц глядзіць, як сам, белы. Калі б хто зразумеўтую песню, то не зазнаў бы гора
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,—
Ўдзірванелы курган векавечны.
Дуб галлё распусціў каранасты над ім,
Сухазелле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім,—
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
На Купалле там птушка садзіцца, пяе,
У Піліпаўку воўк нема вые;
Сонца днём распускае там косы свае,
Ночкай зоры глядзяць залатыя.
Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны білі з краю да краю,—
Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ...
Толькі гутарка ходзіць такая.
ІІ
На гары на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей,
Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеў на прыволле.
У нагах у яго рассцілаўся абшар
Хвоек гонкіх і пахані чорнай,
Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям’ёй душ падданых, пакорных.
Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,
Недаступны і грозны, як хорам;
Хто хацеў, не хацеў — біў паклоны яму,
Спуску, ласкі не знаў непакорам.
Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваей;
Стражы князевы — ў полі і дома,
Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,
І пракляцце расло пакрыёма.
Объяснение: