Пасля таго, як Карона трапіла ў рукі Сямёна, ён стаў лепшым і самым знакамітым паляўнічым на ўсю ваколіцу. У паляванні яму дапамагаў чорны сабака, які прыводзіў яго да дзічыны. Сабака заўсёды заставаўся ў лесе пасля палявання. Ніколі Сямён не вяртаўся з пустымі рукамі.