Браты! Вялікая дарога Чакае нас і родны край — Жніво настала, працы многа, — Навукі семя засявай! Святло нясіце — ў мроку дрэмле Наш мілы край, наш родны кут. Хай уваскрэснуць нашы землі, Няхай асветліцца наш люд. Хай будзе спор нам у прыгодзе! Не царскі біч, не панскі хам, Хай будзе лад ў сваёй гасподзе Ствараць народ-уладца сам!
Якуб Колас
Браты! Вялікая дарога
Чакае нас і родны край —
Жніво настала, працы многа, —
Навукі семя засявай!
Святло нясіце — ў мроку дрэмле
Наш мілы край, наш родны кут.
Хай уваскрэснуць нашы землі,
Няхай асветліцца наш люд.
Хай будзе спор нам у прыгодзе!
Не царскі біч, не панскі хам,
Хай будзе лад ў сваёй гасподзе
Ствараць народ-уладца сам!