‼️
с изложением текста
Захавальнікі гісторыі
Кожнае пакаленне пакідае пасля сябе мастацкія творы. Карціны і скульптуры, архітэктурныя пабудовы нясуць на сабе адбітак стагоддзяў. Па творах мастацтва вывучаюць гісторыю чалавецтва, гісторыю той або іншай краіны. Гісторыя мастацтва знаёміць з гісторыяй цывілізацыі ў маляўнічых вобразах.
Своеасаблівым сховішчам для твораў выяўленчага мастацтва з'яўляюцца музеі і карцінныя галерэі. У свеце існуе шмат музеяў. Адны з іх вялікія, налічваюць тысячы твораў, другія маленькія. Вялікія ведаюць ва ўсім свеце, а пра малыя толькі ў той мясцовасці, дзе музеі знаходзяцца.
Музеі зберагаюць для наступных пакаленняў прыгажосць, створаную чалавечым розумам. Захаваць, данесці да нашчадкаў гісторыю, адлюстраваную ў творах выяўленчага мастацтва, - іх галоўная мэта. Гэтай справе прысвячаюць сваё жыццё стваральнікі музеяў, захавальнікі і навуковыя супрацоўнікі, якія займаюцца вывучэннем і распаўсюджваннем ведаў пра мастацтва.
(это текст)