4. Ахарактарызуйце адрозненні ва ўжыванні сінонімаў і вызначце іх разрады. Вусна складзіце з імі сказы.
1. Агарнуць, атуліць, ахутаць, захіліць, захінуць, спавіць. 2. Бадзяцца, блудзіць, блукаць, валачыся, сланяцца, сноўдацца, цягацца, швэндацца. 3. Дакор, нараканне, папіканне, папрок. 4. Ардынарны, будзёны, звычайны, пасрэдны, радавы. 5.Абяссілены, змардаваны, змарнелы, змораны, змучаны, зняможаны, знясілены, схуднелы, утомлены. 6. Дбаць, карцець, клапаціцца, мець клопат, рупіцца, спрыяць, старацца, турбавацца, увіхацца.