4. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны
сказ:
Днём радавала пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца, і аднекуль з
чыстага неба сыпаўся сіні іней; ночы стаялі месячныя, ядраныя: была поўня.
 1) Бяззлучнікавая і злучальная;
 2) злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая;
 3) злучальная і падпарадкавальная;
 4) бяззлучнікавая і падпарадкавальная.
5. Адзначце, якая схема адпавядае сказу:
Увечары, калі над пальмамі загарэліся цёплыя зоркі і месяц паклаў
свае залатыя дарожкі ў моры, а ў цёмным кіпарысавым гаі аглушальна
зацёхкалі салаўі, падышлі з гітарай мясцовыя хлопцы – рыбакі, механікі,
аграномы, сяляне, і пачаўся цудоўны вечар дружбы.
 1) [ ], (калі...), і [ ].
 2) [..., (калі...) і (...), а (...), ... ], і [ ].
 3) [ ], (калі...), і (...), а (...), і [ ].
 4) (Калі...), і (...), а (...), [ ].
 5) [ ...,(калі...)...], і [ ].
6. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:
 1) Бяроза стаяла на краі баравіны, высокая, роўная і, калі ўпілася ў яе
сякера, адразу здрыгануўся звонкі ствол, уся бяроза стала як шумлівая хмара
трапяткіх матылёў.
 2) Мара Францішка Скарыны і іншых дзеячаў беларускай культуры,
каб кнігі на роднай мове траплялі ў самую гушчу народа, здзейснілася: пачалі
выходзіць масавымі тыражамі кнігі.
 3) Яму пастаянна хацелася ісці шпарчэй, небяспека рупна падганяла
яго, але Сотнікаў усё марудней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў
кашляў.
 4) Над вялікімі ляснымі званкамі, якія стаяць на ўзмежку паляны,
гудзе чмель і ўсё стараецца, каб заляцець у вяночак: там, у глыбіні, ёсць мёд.
 5) Міхасю здалося, што за акном шуміць не дождж, а чуецца шэпт
жытнёвых каласоў: і ажно вочы разбегліся ад сініх валошак у выспелым
жыце.
7. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы
пропускаў у сказе:
Не пасмеў сахаты пераплысці раку і на другі дзень_бо зноў прыляталі
самалёты_а калі надумаў паспрабаваць шчасця на трэці_стала позна_крокаў
за паўтараста ад берага з’явіліся акопы.
 1) Коска, коска, коска, коска;
 2) коска, коска, коска, двукроп’е;
 3) коска, коска, коска, кропка з коскай;
4) коска, коска, коска, працяжнік;
 5) двукроп’е, коска, коска, коска.

аноним991 аноним991    3   18.05.2020 22:06    19

Ответы
marusi220 marusi220  14.10.2020 23:21

А можно по русски?

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова