3. Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў: 1) Усё часцей наведваліся немцы, шукалі зброю, партызан (М. Лынь-
коў).
2) Спыніцеся, не ідзіце далей у лес і ўслухайцеся (А. Кулакоўскі).
3) Ногі шасталі па наезджанай дарозе паўз маўклівы і цёмны
бярэзнік, разграбаючы ігліцу і апалае лісце, якога тут багата пазбіраў
вецер і прыбілі цяжкія асеннія росы (І. Грамовіч).
4) Мінуць, прашапочуць лісцем акацый і вербаў гады ў невялікай
прыдняпроўскай вёсачцы (Я. Пархута).
5) Разлажылі вялікае цяпло, наладзілі з яловых лапак ды сена
добрую пасцель для Гені, ухуталi яе цяплей (М. Лынькоў).