1. Пісьмова растлумачце адроненні ў значэнні наступных беларускіх і рускіх слоў:
бел. безадказны – рус. безотказный, бел. бескарысны – рус. бескорыстный, бел. дыван – рус. диван, бел. склон – рус. склон, бел. бяспечны – рус. беспечный, бел. краска – рус. краска, бел. нядзеля – рус. неделя, бел. дыван – рус. диван, бел. маніць – рус. манить, бел. багатыр – рус. богатырь, бел. плот – рус. плот, бел. разлічыць – рус. различить, бел. стрэльба – рус. стрельба. Як называюцца такія словы ў мовазнаўстве?
2 Знайдзіце сказы з памылкамі, выпраўце іх Сказы запішыце.
1) Сусед ужо даўно зубы точыць. А як толькі мая курыца ці свінчо забягуць на яго агарод, ён гатовы іх пазабіваць.
2) Ваш сын не зможа далей вучыцца ў кансерваторыі. Хоць ён і мае жаданне займацца музыкай, але тэсты паказалі, што яму слон на вуха наступіў (з тлумачальнай запіскі).
3) У школу хутка пойдзеш: на аршын з шапкаю вымахаў – хоць адразу ў трэці клас цябе аддавай.
4) Што ж ты такі бедалага? Мала таго, што нос расквасіў, дык яшчэ і дзве талеркі.
5) Дайце мне хоць гадзіну-другую падрамаць, а то ўсю ноч хоць вока выкалі.
6) Я і сам на аднаго вашага хлопца зуб маю. Думаю забраць яго ў свой аддзел: нам патрэбны такія ініцыятыўныя маладыя людзі.
7) Мы цяпер з табою будзем сябраваць душа ў душу.
8) Чамусьці не ляжыць душа ісці сярод ночы праз парк.
9) На блакіт неба і на першага ў жыцці паветранага змея сын не зводзіць вачэй.
10) Мы ўспаміналі студэнцкае бесклапотнае жыццё, перамывалі костачкі выкладчыкаў, смяяліся, жартавалі.