Прачытайце. Вызначце тып і стыль тэксту. Назавіце прыметы стылю. Выпішыце з тэксту прыслоўі і зрабіце іх словаутваральны разбор. Якую сэнсава-стылічную ролю выконваюць прыслоўі ў тэксту?

Непрыкметна пад вятрамі
Дрэвы скінулі ўбор,
З неба зноў зляцелі самі
Мухі белыя на бор.

Пакружылі ціхім роем
І паселі на галлі,
За гарою, пад гарою
Гурбы снегу намялі.

У зацішку верасовым,
Дзе сям'я старых бяроз,
Зай сабе прыгледзіў сховы,
Каб адлежвацца ў мароз.

Моўчкі слухаў, як над вухам
Ціша інеем трасе,
Як яліны-векавухі
Уздызаюць пакрысе.

Не здзівіўся, як аднойчы
Расхадзіліся вятры,
І кракталі сосны ўночы,
І зваліуся дуб стары...

Паміж хвой стагнала глуха,
У вяршалінах гула,
Лютавала завіруха
Аж да самага святла.
Г. Бураўкін ​

Макс528103 Макс528103    2   23.02.2020 13:27    6

Другие вопросы по теме Беларуская мова