Сяджу я неяк вечарам у кватэры, гляджу тэлік, п'ю каву, нікога не чапаю кошка сядзіць каля дзвярэй у сенцах і рыкае на ўсіх праходзяць за дзвярыма (вось такая вось яна баявая). раптам рык змаўкае і праз некалькі хвілін раздаецца жудасны лямант я ўскокваю з крэсла, бягу на кухню - нічога, у пакой - таксама. і потым толькі да мяне пачынае даходзіць, што крыкі з ваннай. па дарозе ўспамінаю, што сёння з раніцы пафарбаваў батарэю. заходжу ў ванную: на батарэі ў метры ад падлогі вісіць кошак, хвост абматаны вакол трубы (зусім прыліп, однако), галава ўніз, лапы ў розныя бакі і вельмі гучна "размаўляе" з выкарыстаннем каціных ідыёматычны выразаў.