якія пачуцці абудзіў у вас верш?

між алешын, кустоў,
дзе пяе салавей,
i шуміць і грыміць
срэбразвонны ручэй.

як матулька, вярба
хіліць голаў над ім,
i глядзяцца кусты
пышным верхам сваім.

абступаюць яго
чараты, асака,
падыходзіць мурог
да яго здаляка.

часам зорка ўначы
на яго кіне зрок,
i хмурынка не раз
зазірне ў ручаёк.

i схіляе трава
над ім пасмы-брыжы,
а ён, жэўжык-пястун,
гучным смехам дрыжыць.

то заскочыць у гай,
то курган абаўе,
дзе сярдзіта бубніць,
дзе лагодна пяе.

люба слухаць той спеў,
несціханы, густы,
i пад песні яго
адпачынеш і ты.

liliverbovetska liliverbovetska    2   26.10.2019 16:49    8

Другие вопросы по теме Литература