У.Караткевіч “Каласы пад сярпром тваім”
1. Якую песню спяваў дзед Когут перад ад’ездам Алеся ў сваю сям’ю?
2. Чорны Война – гэта хто? а) пастух, б) князь, в) адзінокі рыцар, г) удзельнік паўстання 1820г.
3. Куды і для чаго прывёў Алеся Загорскага бацька ў дзень пастрыжэння хлопца ў юнакі?
4. Чыё апісанне: “Чорныя, як смоль, і сівыя на скронях валасы стваралі на патыліцы магутную
грыву, а спераду падалі на лоб касой скобкай…Бровы доўгія, вычварна зламаныя і таму
пагардлівыя, а лоб пераходзіў у нос роўна, як на старых статуях…Але самыя дзіўныя былі
вочы: халодныя, карыя, з пашыранымі зрэнкамі…”?
5. Што адбылося ў памесці Кроера, сваяка Антаніды Загорскай, у час балю Загорскіх з нагоды
пастрыжэння ў юнакі Алеся?
6. Да каго прыпоўз паранены Корчак, зачыншчык бунту ў Кроераўшчыне(і туды ж прыехалі
Кагуты малоць збожжа)?
7. Якія адносіны меў прадзед Акім Загорскі з імператрыцай Кацярынай?
8. У чым знаходзіў прытулак Даніла Загорскі, дзед Алеся, ад самоты?
9. Пасля якога здарэння дзед Даніла Загорскі стаў мякка і чула адносіцца да ўнука?
10. Якое пытанне вырашалася на дваранскім сходзе?