Стихотворения про Полоцк на белорусском языке любые

karkarich68 karkarich68    1   14.02.2021 11:21    7

Ответы
ilhamamanov197 ilhamamanov197  14.02.2021 11:30

Прасьветніца, Прадслава, кветка - маці,

Ты ўзЯла крыж і за Хрыстом пайшла.

Князёўна Полацкая, прывітаці

Твой Дух святы хацела я змала…

Дзяўчынка, ты заўжды для ўсіх фенОмен,

Падзвіжніца з дванаццаці гадкоў:

Святлом на небе - ты над кожным домам,

Зноў хрысціш нас чулліваю рукой…

Прыгожая князёўна - не княгіня;

Цнатлівая, з чужым жыць не змагла.

І ні дачкі не будзе і ні сына,-

Але ж Цябе шануе ўся Зямля:

Бо ты здзяйсніла творчае служэнне:

Малітвы, пост і кніжны жыццяпіс;

З табой - Богаабранае натхненне

З асвечаных і таямнічых рыс…

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ

Баханькоў Аляксандр

«Нам, дзецям Полацкай зямлі...»

Нам, дзецям Полацкай зямлі,

Пашчасціла там нарадзіцца,

Дзе Рагвалод калісь хадзіў,

Скарына пачынаў вучыцца.

Дзе крокі першыя, як мы,

Рагнеда, Сімяон рабілі,

Там, дзе насупраць сілам злым,

За шчасце нашае малілі.

Сабор Сафійскі – карабель,

Плыве Дзвіной у гордай плыні.

Ды толькі з-за чужых зямель

Любімы горад не пакіне.

Барысаў камень з тых вякоў

Стаіць ля вечнае Сафіі.

І нешта кліча зноў і зноў

Пабыць ля слаўнае святыні.

На ўзбярэжжы Палаты

Царква святое Еўфрасінні.

Прыдзі сюды і ўбачыш ты:

Над ёй аблокі ў небе сінім.

Хай будзе неба над табой

Заўсёды чыстым, горад мілы.

Хто да цябе з мячом прыйшоў,

Тут і знайшоў свою магілу.

Нідзе на свеце не знайсці

Такой красы, такой прыроды.

Цябе заўсёды буду сніць.

Люблю цябе, мой горад родны.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ