Зiма скавала рэчак бег,
Iльдом пакрыла лужыны старанна.
Цалуя дрэў ласкава раны,
схавала iх у iскрысты снег.
У новай вопратцы абшар
працягвае да сонца голле.
И раптам стала наваколле
адлюстраваннем нашых мар.
Цудоўныя насталi днi,
i знiкла з сэрца злая скруха.
I льецца зiмнi звон у вуха
чароўнай гэтай цiшынi.
Зiма скавала рэчак бег,
Iльдом пакрыла лужыны старанна.
Цалуя дрэў ласкава раны,
схавала iх у iскрысты снег.
У новай вопратцы абшар
працягвае да сонца голле.
И раптам стала наваколле
адлюстраваннем нашых мар.
Цудоўныя насталi днi,
i знiкла з сэрца злая скруха.
I льецца зiмнi звон у вуха
чароўнай гэтай цiшынi.