Саставить план к рассказу. дзед васіль устаў рана, паглядзеў на ўнука, паправіў коўдру, якая спаўзла на падлогу. — спі, унучак. а мой сон недзе згубіўся… максімка пачуў дзедавы словы, працёр вочы кулачком: — дзядуля, а дзе твой сон згубіўся? — дзе, пытаеш? я і сам не . ляжу, а не спіцца, усё ўспамінаю розныя здарэнні, перабіраю іх у памяці… а ты чаго не спіш? — хітравата прыплюснуў вочы дзед. — не , — пакруціў галавой максімка, а потым прапанаваў: — а давай сёння пашукаем твой сон, а? — добра, — згадзіўся дзядуля. яны і бабулі пакарміць парсючка, курэй, сабаку, а пасля і самі паснедалі. — ну што ж, пайшлі, унучак, мой сон шукаць, — узняўся зза стала дзед васіль. яны выйшлі на двор, узялі кош і пакіравалі на вуліцу. шырокая вясковая вуліца вывела іх на вузенькую сцежку, якая бегла полем, а потым звярнула ў лес. там спявалі птушкі. павольна, быццам на парашуціках, падалі долу першыя жоўтыя лісточкі. — дзядуля, глядзі, што я знайшоў! — пахваліўся максімка і паказаў баравічок. грыбоў назбіралі поўны кошык. дадому лясныя дарункі нёс дзед васіль. максімка толькі зрэдку браўся за дужку, падсабляў. прытупалі ў вёску, адчулі, што натаміліся. ды вось цікава: абодва зусім забыліся, чаго хадзілі ў лес. здаецца, сон шукаць, а назбіралі грыбоў. селі на лавачку каля хаты, адпачываюць. дзед сядзеўсядзеў ды неўпрыкмет1 і вочы заплюшчыў — заснуў. выглянула з веснічак2 бабуля, убачыла поўны кошык грыбоў, далонямі пляснула ад здзіўлення. — цішэй, бабуля, — шэптам папрасіў максімка. — дзед сон знайшоў!