Санализом верша "вось і лета сышло" пятрусь броўка
вось і лета сышло.
адспявалі калоссі,
цяжка мне заўважаць,
як з’яўляецца восень.
непрыкметна зусім
прыплыве павуцінкай.
гляне жоўтым лістком
з-пад зялёнай хусцінкі.
усплыве туманом
над рачулкаю соннай,
устрывожыць дымком
зпахам бульбы пячонай.
зачаруе агнём
маладзенькай рабіны,
на адлёце крылом
бусліным.
а пасля,
а пасля
ліст апошні сарвецца…
ды не знаю чаму
ты мне, восень, па сэрцу!