Реферат по произведению люди на болоте на языке

ziiaratmagomedova ziiaratmagomedova    3   25.09.2019 23:50    1

Ответы
умныйнет1 умныйнет1  08.10.2020 19:44
Сачыненне
Апейка як нацыянальны характар
Літаратура вучыць нас бычыць чалавека. У кнігах ён прадстае прад намі такі, які ён ёсць на самай справе. Пісьменнікі пішуць людзям і пра людзей, іх персанажы, вядома ж, розныя, і калі чытаеш аб іх прыгодах, незразумела, чаму заўсёды адчуваеш у сабе частачку іх настрою, іх станаўленне да навакольных, дзеліш з імі іх мары і лёс – ты нібы жывеш разам з імі і робішся больш чулым да усяго жывога, у першую чаргу - да свйго сэрца. Мы вучымся ў гэтых творцаў, знаёмячыся з іх унутраным светам, разам знаходзячы адказы на штодзённыя пытані. Ці ёсць у жыцці сэнс, што такое чалавек і да чаго прагне чалавечая душа – усё гэта яскрава, без замінак разбірае у сваёй трылогіі Іван Мележ, звязваючы ў адзінае цэлае вяселле і працу, любоў і нянавісць, смерць і жыццё, адказваючы на пытанні, здаецца, такім звычайным паляшукскім аповедам, незвычайна блізкім і родным кожнаму з нас.
Дзеянні у рамане “Людзі на балоце” разгортваюцца у той глухой, адасобленай частцы Беларусі, дзе спакон вякоў жывуць “цёмныя” сяляне-палешукі. Палескі край – чаго толькі не знойдзеш тут! Ёсць на палессі усё, пачынаючы ад шматлілікіх балот з абымшэлымі зялёнымі купінамі аж да палёў, што варта апрацоўваць умелымі рукамі, і заканчваючы тымі самымі руплівымі пальцамі у мазалях, якімі сялянкі-ткачыхі ўвечары запальвалі лучыну і ў прыцемках пралі. Кожны з мележаўскіх герояў нясе свае асаблівасці беларускага этнасу, але большасць з іх аб’ядноўвае шчырая любоў да працы, да зямлі, да бога, да людзей.
Так, яскравым прыкладам беларускага нацыянальнага характару у рамане з’яўляецца прадстаўнік улады, старшыня валвыканкома Апейка. Чалавек гэты “…быў амаль таго ж росту, што і Харчаў, быў таксама ў вайсковай форме… Але і ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, добрым”. Ўжо толькі па яго знешнім выглядзе можна меркаваць аб тым, што за чалавек Апейка. Ён ціхі, непрыкметны чалавек, але ж менавіта яго думкі ў значнай ступені сугучны аўтаравым. Абвостранае пачуццё гонару за нацыянальную прыналежнаць уласціва Апейку – одданаму сыну палесся. Гэты чалавек клапоціцца аб чалавечай годнасці, узроўню жыцця палешукоў і не можа застацца збоку, калі адзін з яго братоў без віны трапляе ў бязвыхадную сітуацыю.
Апейка, як паведамляе аўтар, - былы настаўнік, з-за чаго часам адчувае, што не мае такога аўтарытэту ў грамадстве, як, здаецца, начальнік міліцыі, у яго як бы няма чым ганарыцца, але на яго разлічваюць многія людзі, у прыватнасці малады Васіль Дзятлік, якому амаль сапсавалі жыццё краты ці яго сябар Косцік. У размове з Васілём Апейка як бы павучае і нас разам з арыштантам-каранёўцам, гаворыць аб тым, што належала б зрабіць у яго сітуацыі, але ж не без спагады:
-Я ведаю, ты – не бандыт, - прамовіў раптам Апейка.
І нават тое, што, злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха, сведчыць аб мяккасці тэмпераменту, што ўласціва толькі сапраўднаму беларусу. Разам з тым Апейка ўяўляе сабой не толькі прыклад незвычайнай цярплівасці і неадступнасці, але і рашучасці, самаахвярнасці, разважлівасці і ўменні трымаць сябе ў рамках: пры ўсёй сваёй настойлівасці, гэты чалавек не губляе вытрымкі, надзеі і ўпэўненасці ў сваім. Такім чынам, Апейка заўсёды выходзіць пераможцам.
Пасля знаёмства з творам “Людзі на балоце”, прыходзіць разуманне, што героі І. Мележа не могуць не палюбіцца: дзе-нідзе, а ўгадваецца свой уласны партрэт з усімі вартасцямі і недахопамі, прычым кожны з іх, сялян-палешукоў, тоіць у сабе частку таго спрадвечнага беларускага багацця, якое з пакалення у пакаленне передаецца не з вуснаў у вусны - па крыві.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература