Мікола Гусоўскі - наш славуты зямляк эпохі Адраджэння. Ён напісаў тры паэмы і больш за дзесяць вершаў. Але самы ўдалы яго твор, якому былі забяспечаны доўгае жыццё і вялікая слава, - гэта "Песня пра зубра". Гэта паэма стала песняй сэрца паэта, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця "зямлі пад белымі крыламі". У паэме на вобразе зубра паказваецца ўся прыгажосць беларускай прыроды, яе разнастайнасць. У творы апісваецца лёс беларускага народу, яго звычаі, жыццё. Аўтар піша аб росквіце Вялікага Княства Літоўскага, якое знаходзілася пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта.
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
І называюць той век залатым.
Нават праз столькі гадоў пасля смерці Вітаўта яго ўзвялічваюць, памятаюць, паважаюць. Для Міколы Гусоўскага Вітаўт з'яўляецца ідэалам кіраўніка дзяржавы. Так лічым і мы, прачытаўшы паэму. Вітаўт быў князем, якога баяліся нават кіраўнікі буйнейшых за ВКЛ дзяржаў. Ён быў грозны:
Нават татарын, пакорліва ўнурыўшы голаў,
Лук свой зламаны яму аддаваў...
У паэме аўтар стварае вобраз мудрага, грознага, сумленнага і справядлівага кіраўніка, які даў сваёй дзяржаве новае жыццё.
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае - злата дзяржавы.
З гэтых радкоў бачна, што ў час кіравання Вітаўта таксама дасягнула росквіту і культура. Князь сам ахрысціўся, падаў народу ўзор.
Князь адчуваў адказнасць за свае словы і ўчынкі. Вітаўту было зсё роўна ці ты селянін, ці багаты магнат, ці просты воін. Ён быў роўны да ўсіх, і калі вінаваты быў багаты магнат, то ён адказваў за свае ўчынкі, як і просты селянін.
Вось якім кіраўніком быў Вітаўт, што паэма М. Гусоўскага і ў нас выклікае гонар вялікім князем. І М. Гусоўскі славу і ўхвалу аддаў яму поўнаю мерай. вот