Кроткое содержание твора урок арыфметыкі

wektorwrt12345 wektorwrt12345    2   22.08.2019 22:00    2

Ответы
Клубничка0987654322 Клубничка0987654322  05.10.2020 13:26
Вячаслаў Адамчык. Урок арыфметыкі. Кароткі змест.
Мечык (герой аповяду) - пяцікласнік, вучыцца ў вясковай школе, ідзе апошні год вайны. Ён закаханы ў настаўніцу арыфметыкі. У адрозненне ад усіх іншых настаўніц у школе, яна маладая, заўсёды прыгожа і прыбрана апранутая, ад яе пахне духамі, яна ласкавая. На фоне пасляваеннай разрухі, беднага вясковага жыцця, Чэслава Карлаўна здаецца яму цудам. Ён глядзіць на яе, і марыць пра тое, як з'едзе ў вялікі горад, дзе ўсе людзі прыгожыя, добра апранутыя і смачна ядуць, і вернецца адтуль таксама добра апранутым, можа нават і з залатым зубам як у дырэктара школы, і Чэслава Карлаўна пацісне яму руку, як паціскае дырэктару, і будзе загадкава смяяцца. Ён бачыць яе ў снах, млее ад паху яе духоў. У Чэславы Карлаўны ёсць сын, семікласнік. Аднойчы яна разам з вучнямі едзе ў лес на нарыхтоўку дроў. На нарыхтоўцы дроў з ім здараецца няшчасны выпадак, ён кідае снарад ў вогнішча. І Чэслава Карлаўна прападае на некалькі тыдняў, не прыходзіць на ўрокі. Мечык нават марыць, што сын яе памрэ, і тады ён стане ёй, такой прыгожай, сынам. Так, сына настаўніцы ён ніколькі не шкадаваў, як бы раўнаваў. Але праз некалькі тыдняў паправіўся яе сын, і сама Чэслава Карлаўна вярнулася ў школу, такая ж прыгожая. Мечык адчуваў да яе столькі любові, і так баяўся, што ніколі не зможа ёй у гэтым прызнацца. У яго здарыўся невялікі канфлікт з сынам настаўніцы, той паставіў Мечыку падножку, і Мечык моцна пхнуў яго ў адказ, так што той паваліўся. Гэта бачыла Чэслава Карлаўна, і спытала ў сына, хто яго так, а той паказаў на Мечыка. Мечык папрасіў прабачэння ў пачатку ўрока перад настаўніцай, і яна лёгка прыняла яго прабачэнні, але ён зразумеў, што зараз ніколі ўжо не зможа сказаць ёй пра сваё каханне. ("Няўжo вы нe вeдaeцe, штo я люблю вac. I cынa вaшaгa бyдy любiць. Уcё, штo вы xoчaцe", — aлe я мaўчaў.+ Я ceў, i нa мянe paптaм нaxлынyлa цяжкaя кpыўдa, штo янa нiкoлi нe бyдзe вeдaць пpa гэтa i, пэўнa, нe xoчa — y яe ёcць cвoй клoпaт, cын, тoй xмypы мyж, cтaлacць, a я яшчэ зyciм мaлы.). І, хаця крыўда гэтая засталася з Мечыкам надоўга, паступова яна прайшла, і цяпер, праз дваццаць гадоў, ён прыязджае ў родную вёску, успамінае сваю любоў да настаўніцы арыфметыкі, і думае, што і цяпер не сказаў бы ёй пра сваю дзiцячую любоў. Фінал : "Нe cкaзaў бы. Бo мы зaўcёды мaлa дoбpaгa гaвopым дpyгiм, бaючыcя чyжoe paдacцi, i, мyciць, гэтaк тpaцiм cвaю."
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература