Камедыя Я.Купалы “Паўлінка”
11.Пазнайце героя па яго выказванні:

а) “Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, – ведама, бацькоўскае сэрца”

б) “Выбачайце, выбачайце, каханенькая, родненькая, адно не скажыце, што ўсяго было ўдаволь, толькі

прынукі не было”

в) ”Собственно, ці свінні елі, ці шляхта папасавалася – гэтак, вось-цо-да, стол выглядае, пане дабрудзею”

г) “Э-э! Я думала, хто там! Ажно нічога людскага. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш

мае, а сам дык голы, як бізун”

д) “Але, але! Калісь былі ўсе мужыкі, ну дык цяпер кожны чалавек мужыцкага роду, хоць каторы і

прыкідваецца панам ці графам. Ды і што гаварыць! Адам і Ева і то былі мужыкамі”

е) “Ціха, мае дзеткі, ціха. Не гаруй, не маркоцься, міленькая, вельмі. Неяк жа ды будзе. Бог найвышэйшы,

тудэма-сюдэма, міласэрны, і аб тваёй тут цяжанькай долі не забудзецца”

ж) “Хэ-хэ-хэ! Я да ўсякай патраплю падлізацца”

12.Пазнайце героя па яго кароткай характарыстыцы:

а) добрая і спагадлівая жанчына, якая любіць дачку, але ва ўсім падпарадкоўваецца мужу

б) інтэлігентны чалавек, змагар за інтарэсы люду

в) збяднелы шляхціц, які, аднак, не ганарыцца сваім паходжаннем, любіць роднае, беларускае

г) абмежаваны чалавек з велізарнымі прэтэнзіямі і мізэрнымі магчамасцямі

д) прыгожая, разумная, актыўная ў абароне свайго шчасця

е) небагаты шляхціц, клапатлівы бацька, някепскі гаспадар, аднак яму ўласціва фанабэрыстасць і жаданне

выдаць дачку за “панка”

ж) знешне суровая і грубая, аднак добрая і чулая да іншых жанчына

Частка В

1.Дзе і калі адбываюцца падзеі ў творы?

2.Якія падзеі складаюць сюжэт твора?

3.Якія словы найлепш характарызуюць Паўлінку як асобу дзейсную, актыўную, бескампрамісную? ​

Alexsandra2195 Alexsandra2195    2   22.05.2020 15:51    16

Другие вопросы по теме Литература