– Каго з герояў вы аднясеце да гістарычных асоб? – Разам з тым гэтыя героі падкрэсліваюць адну з граней характару Вітаўта ці Ягайлы. Дакажыце гэта прыкладамі з твора.
-Раскрыйце праблемна-тэматычнае поле твора .
– У аснове дудараўскай трагедыі ляжыць напружаны міжасобасны канфлікт. Вызначце яго.
- Вітаўт і Ягайла- вобразы-антыподы ці роўнавялікія асобы? Дакажыце эпізодамі з твора
- Напішыце сачыненне ў жанры ліста да Аляксея Дударава. Напісаць так, каб зацікавіць, “зачапіць” і справакаваць пісьменніка на адказ. А што можа зацікавіць пісьменніка? Увага да яго творчасці, пэўная ў ёй дасведчанасць, нетрывіяльнасць пачуццяў і думак, выкладзеных у лісце