"дуб-дзядуля" ядвігін ш - кароткі змест

111леся199 111леся199    3   03.06.2019 23:00    8

Ответы
jef15 jef15  05.07.2020 06:36
На надзеле героя-апавядальніка рос стары дуб. Неяк, напрацаваўшыся, герой лёг пад ім адпачыць.

Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол быў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго стаяла жанчына па імені Праца. Яна сыпала ў возера зямлю, каб менш давялося людзям ліць поту, напаўняючы возера.

Ля другога возера, возера слёз, была Бяда. Яна дзень і ноч у катлах ля вогнішча высушвала людскія слёзы, а возера не мялела.

Трэцяе возера поўнае не вады, а чырвонага віна, у якім апавядальнік пазнаў кроў. Бабулька па імені Цярпенне чэрпала конаўкай з возера і палівала зямлю.

Разбудзіла апавядальніка бура. Дуб-дзядуля ляжаў павалены. Праз некалькі гадоў з-пад яго вылезлі тры тоненькія роўныя дубочкі.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература