У гістарычных і літаратуразнаўчых крыніцах дагэтуль няма пэўнасці з датай нараджэння пісьменніка, разбежнасць дат сягае ад 1780 да 1796 гадоў[4]. Ён нарадзіўся ў фальварку[5] Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні (цяперашні Расонскі раён Віцебскай вобласці)[6] у сям’і грэка-каталіцкага святара, якая, як мяркуецца, належала да шляхецкага роду. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме[5], дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца, выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, у 1809 годзе напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» (не захавалася; мова, на якой быў напісаны твор, невядомая, магчыма польская або латынь).