анализ по бел лит, Мы гаворым удвух пры агни у цишине Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне.
Рупна фарбай пісанку малюеш ты мне.
Як маркотны твае маладыя гады!
Ты не знаеш сама, сколькі мела нуды.
Што яна парабіла, ліхая, з табой,
Што зрабіла з душою тваёй маладой.
Бач, які у пісанкі пануры калёр, —
І пануры калёр, і няяркі вузор.
Ці то мнішка старая зрабіла яе?
Пашкадуй ты гады маладыя свае.
Маладое жыццё праляціць, прабяжыць, —
Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.