Алесь разанаў аналіз верша
Спадчына
Калі яна цяжар - тады яна крылы,
калі яна вярэдзіць - тады яна гоіць,
калі яна знясільвае - тады дае сілу...
- Аднак з гэтаю ношкаю ты не здоле-
еш уступіць на неба, - перасцерагае мяне
першы анёл.
- А без яе зноў упадзеш у мінулае, -
перасцерагае другі.
Я іх абодва разумею.
Пісягі і апёкі на маім целе.
Віхуры клічуць мяне падужацца.
Зямля - частка мяне.
I агністыя мечы анёлаў пільна ўзіра-
юцца ў маю душу.