3. Якім вы ўяўляеце галоўнага героя аповесці? У адказе выкарыстайце цытаты з твора.4. Што чытаў Андрэй Лабановіч?
З кім сябраваў?
Як гэта яго характарызуе?5. Андрэя Лабановіча асабліва хвалявала адно філасофскае пытанне.
Якое?
Ці згодны вы з меркаваннем героя па гэтым пытанні?
Як бы вы на яго адказалі?6. Раскажыце пра гісторыю ўзаемаадносін Ядвісі і Лабановіча.
Ці кахалі яны адно аднаго?7. Ці магла б Ядвіся перашкодзіць здзяйсненню мар Лабановіча?8. Як паводзіў сябе Андрэй Лабановіч з іншымі дзяўчатамі?
Як гэта характарызуе героя?9. Паразважайце, якім чынам праяўляе сябе Лабановіч як чалавек і як настаўнік.
Які чалавек, на вашу думку, можа стаць добрым настаўнікам?
Ці валодае Лабановіч такімі якасцямі?10. Як здавалі экзамен вучні Андрэя Лабановіча?
Як паказваецца галоўны герой у параўнанні з калегамі?11. Якой прадстаўлена інтэлігенцыя ў творы?
Якімі праблемамі яна жыве?12. Як Андрэй Лабановіч ставіўся да культурнай спадчыны палешукоў, іх побыту, забабонаў?