20 . сочинение на тему зима на языке примерно на 1 страницу тетрадного листа (7 класс)

Svetakim0934 Svetakim0934    3   14.09.2019 00:30    0

Ответы
veronikamantul veronikamantul  07.10.2020 12:59
Наступіў студзень. Зіма ў поўным разгары. З кожным днём мацнеюць маразы. Сыпле і сыпле снег, шчыльна ўкрываючы сонную зямлю белым пакрывалам. А калі выдасцасярод завірух і непагадзі бязветраны дзянёк, дык здаецца, што наваколле застыла ў цішы. 
Асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы няма. Але лес жыве. І аб гэтым сведчаць шматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на бялюткім снезе. Калі пашанцуе, то ў зімовым лесе можна пачуць і сапраўдную звонкую песеньку. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжвае птушанят нават у самыя моцныя маразы. Заліваецца каля свайго гнязда, якое надзейна схавана ад сцюжы і ветру ў самай гушчыні яловых лапак. 
Але зіма ёсць зіма. Цяжка даводзіцца ўгэтую пару лясным жыхарам. Раскопваюць капытамі снег у пошуках летапшяй травы алені і казулі, ціснуцца да жытла чалавека сінічкі і снегіры. Кожны прыстасоўваецца, як можа.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература