Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. a) У чым заключалася дысідэнцкае пытанне ў Рэчы Паспалітай? (3-4) б) Растлумачце, якім чынам раcійскія улады выкарысталі дысідэнцкае пытанне. (5-6) в) Растлумачце на падставе вытрымкі з наказу гродзенскага павятовага сойміка ад 22 сакавіка 1773 г. паслам на Варшаўскі сойм прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. (5-6) «Наша Рэч Паспалітая ўзрушана і аслаблена пастаяннымі бескаралеўямі і лёгкаўзнікаючымі з прыватнага пачыну беспарадкамі. Не забяспечана прыняцце рашэнняў соймамі, таму няма ні ўнутранай, ні знешняй бяспекі. Няма сілы, якая б забяспечвала выкананне законаў». г) Чаму падзеі, аб якіх згадваецца ў дадзеным гістарычным дакуменце, выклікалі незадавальненне з расійскага боку? (7-8) «.. Неспакой іi разлады, што пачаліся ў Каралеўстве Польскім пасля перамены ў 3- і дзень мая 1791 г., самаадвольным і гвалтовым чынам зробленай у старажытным яго праўленні, безупынна працягваліся і да такой ступені пашырыліся, што, нягледзячы на прыкладзеныя імператрыцай усераcійскаю старанні аб супакаенні тых, цішыня і спакой сумежных дзяржаў падвяргаліся ад таго яўнай небяспецы » д) Ці стваралі Кардынальныя правы, зацверджаныя на сейме Рэчы Паспалітай у 1768 г., аснову ля яе стабільнага палітычнага развіцця? Свой адказ абгрунтуйце. (9-10) сори я случайно нажал это гисторыя беларуси