В) Растлумачце на падставе вытрымкі з наказу гродзенскага павятовага сойміка ад 22 сакавіка 1773 г. паслам на Варшаўскі сойм прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай.
«Наша Рэч Паспалітая ўзрушана і аслаблена пастаяннымі бескаралеўямі і
лёгкаўзнікаючымі з прыватнага пачыну беспарадкамі. Не забяспечана прыняцце
рашэнняў соймамі, таму няма ні ўнутранай, ні знешняй бяспекі. Няма сілы, якая б
забяспечвала выкананне законаў».