 Белоеморе 
                                                04.09.2019 07:20
                                                
                                                Белоеморе 
                                                04.09.2019 07:20
                                             суперкот14 
                                                04.09.2019 07:20
                                                
                                                суперкот14 
                                                04.09.2019 07:20
                                             violettavladimirovna 
                                                04.09.2019 07:20
                                                
                                                violettavladimirovna 
                                                04.09.2019 07:20
                                             MASTER25575 
                                                04.09.2019 07:20
                                                
                                                MASTER25575 
                                                04.09.2019 07:20
                                             Nyrkoff 
                                                04.09.2019 07:20
                                                
                                                Nyrkoff 
                                                04.09.2019 07:20
                                             Aigerim800 
                                                27.11.2020 08:40
                                                
                                                Aigerim800 
                                                27.11.2020 08:40
                                            
"Новая зямля" пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў паэтавай душы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!..
Перад намі разгортваецца цудоўная прырода Наднямоння. Вось разам з аўтарам мы пераступаем па мосціку "крынічкі вузенькае ложа", бачым дружную чародку дубоў, маладых буслікаў, якіх "пачынаюць вабіць далі...". Прырода ў паэме адухоўленая і быццам жыве сваім жыццём, яна выказвае настрой чалавека, пачуцці аўтара. Прырода - месца працы і адпачынку любімых герояў Коласа.
Паэт вельмі любіў лес, ведаў адметнасць кожнага дрэва паблізу сваёй сядзібы. Таму ў першым раздзеле аўтар апісвае лес і асобныя дрэвы так, што яны быццам стаяць перад нашымі вачыма, ды мы яшчэ й спрабуем падслухаць іх размову:
Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.
Тут верх асіны круглалісты Сплятпаўся з хвоямі, з дубамі,
А елкі хмурымі крыжамі Высока ў небе выдзялялісь,
Таемна з хвоямі шапталісь.
Вельмі дакладна, яркімі дэталямі паэт малюе луг, які шырока раскінуўся па абодва бакі Нёмана. Чытаючы радкі, прысвечаныя лугу, я ўяўляю сябе сярод мурожных траў, адчуваю пахі сонца, травы, лёгкія павевы цёплага ветрыку:
Эх, луг шырокі!
Як жывы ты,
Праменнем сонейка заліты,
Увесь стаіш перад вачыма...
Я. Колас любіў і навальніцу, тую, што бывае на Беларусі, у якой "чуецца моц і прастор". Любіў сенакосную пару, калі і самому можна пазавіхацца з касою. Паэт упэўнены, што ва ўсім свеце няма рэчкі, прыгажэйшай за яго родны Нёман. Я. Коласа радуе і адвечная прырода, і тая, да якой дакранулася рука чалавекастваральніка. Калі паэт бачьіць несабраны ўраджай, няскошаныя лугі, то яму становіцца сумна: дзе ж гаспадар, чаму не прыйшоў сабраць дары, якія паднесла яму прырода? І наадварот, на душы ў паэта радасна і весела, калі ў пару сабраны ўвесь ураджай.
«Новая зямля» Якуб Колас - - сачыненне
Ды хіба можна прыгадаць усе радкі, прысвечаныя Коласам прыродзе? Зразумела, нельга. Ды й гэта не абавязкова. Галоўнае - зрабіць правільную выснову. Якуб Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці, ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным хараством, што знаходзіцца вакол нас, але якое мы не заўжды ўмеем заўважыць і ацаніць.