Рыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г. + 1. Растлумачце паняцце аўтаномія, выкарыстанае ў «плане Агінскага». Які па- дітычны разлік меу Міхал Клеафас Агінскі? 2. Раскажыце, выкарыстоўваючы картасхему на с. 13 вучэбнага дапаможніка і карты у атласе, аб абарончых і наступальных баях расійскай арміі на тэ- 3. Уявіше сябе на месцы Адама Міцкевіча, якому на момант пачатку баявых дзеянняў вайны 1812 г. было 13 гадоў. Падумайце, якім магло быць яго стаўленне да напалеонаўскай арміі і расійскіх войскаў. Каго з іх ён падтрымаў бы? Выкарыстайпе наступныя радкі з паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш»: Усе ў перамогу вераць, са слязамі Крычаць: «3 Напалеонам Бог, а Напалеон з намі!» Свой адказ абгрунтуйце. Выкарыстайце метадычную параду «Як мадэляваць снае паводзіны на ўмоўнай гістарычнай сітуацыі» на с. 155 вучэбнага дапа- можніка. 4. Растлумачце, чаму падзеі вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі атрымалі назву «Ад Купалля да Каляд». 5. Визначте, карыстаючыся вытрымкай з мастацкай аповесці В. Пікуля пра Я. Кульнева, у чым праявіўся яго патрыятызм. «...Блізіўся год 1812... „Калі, гаварыў ён у гэтыя дні, паду ад мяча непрыяцельскага, то паду слаўна, бо лічу для сябе за шчасце кропляй крыві апошняй ахвяраваць аба- роне айчыны!“... з трывогай аглядваючы родныя мясціны, зацягнутыя ды- мам ад спаленага пораху: ...якая туга грызе сэрца. Гэта ж мая радзіма! Не- падалёку адсюль ёсць заезны дом у Клясціцах, дзе... радзіла мяне матуля..." 6. Складзіце ў сшытку параўнальную табліцу «Стаўленне да напалеонаўскіх войскаў з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі». Зрабіце выснову аб характары вайны 1812 г. для розных саслоўяў. Выкарыстайце метадыч- ную параду на с. 153 вучэбнага дапаможніка. Прыметы для параўнання Шляхта 1 магнаты Сяляне Стаўленне да абяцанняў Напалеона Дзеянні ў дачыненні напалеонаўскіх войскаў 7. Вызначце, аб чым сведчылі словы памешчыка - уладальніка сялян у вёсцы Жарцы: « Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж». 19