Зеепрыметнікавы зварот Варыянт 2

1. Выберыце правільны адказ.

1) Дзеепрыметнік з залежнымі ад яго словамі называецца дзеепрыметнікавым зваротам.

2) Дзеепрыметнік разам са словам, якое ён паясняе, называецца дзеепрыметнікавым зваротам.

2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам.

1) напісаная кніга

2) напісаная вядомым пісьменнікам

3) напісаная даўно

4) асветлены промнямі

5) асветлены край

6) пачырванелы ад сораму

3. Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыметнікавыя звароты.

1) Позіркі снуюць па сценах, нібы па зжаўцелых старонках рукапісу (Я.Брыль).

2) Старадаўнія ліхтары, па малюнках адноўленыя сённяшнімі ўмельцамі (Я.Брыль).

3) Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы і даўно стрыжаную бараду (К.Крапіва).

4) Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека (Т.Хадкевіч).

4. Дзеепрыметнікавы зварот выдзяляецца на пісьме коскамі...

1) калі стаіць перад назоўнікам, які ён паясняе

2) калі стаіць пасля слова, якое ён паясняе

3) заўсёды, незалежна ад яго месца ў сказе

5. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты патрэбна выдзеліць коскамі.

1) Я зноў гляджу з акна і бачу красу тваю ахутаную павалокай ціхай вераснёўскай ночы... (Я.Брыль).

2) Рукамі хочацца пакратаць параненыя фашысцкімі кулямі рэшткі старой сцяны... (Я.Брыль).

3) Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою (Я.Колас).

4) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну (І.Навуменка).

5) Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы (І.Мележ).

6. У якіх сказах дзеепрыметнікавыя звароты выдзелены коскамі правільна?

1) Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў, алея вяла да самага будынка.

2) Лес, асветлены і абагрэты ранішнім сонцам, пазіраў вельмі весела і прыветна.

3) На зямлю ліліся сатканыя са звону срэбных струн, з булькання лясных ручайкоў, з шолаху красак, чароўныя мелодыі.

4) З хаты выйшла маці, руплівая, працавітая, заўсёды заклапочаная жанчына.

5) Над наваколлем, асветленым ласкавым, шчодрым сонцам паветра аж свяцілася.

7. У якіх сказах дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікавых зваротаў?

1) Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай.

2) Вузкая лясная сцежка, зарослая густой травой, давяла нас да хаты лесніка.

3) Абветраныя і патрэсканыя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом.

4) Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля.

5) Бацька ніяк не мог пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай.

RinaZum RinaZum    1   28.11.2020 12:41    3

Ответы
kymbat2016 kymbat2016  28.12.2020 12:42

Объяснение:

Чики руки

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы