Якую інтанацыю (заклапочаную, трывожную, спакойную, упэўненую ці якую іншую) надае твору такі характар размовы, калі спачатку адзначаецца пэўная рыса

далекоотсолнца далекоотсолнца    1   17.04.2019 01:50    0

Ответы
MINdana MINdana  17.04.2019 01:50
Характар размовы надае вершу спакойную, упэўненую інтанацыю, аўтар ганарыцца якасцямі характару беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларусы першымі распачалі партызанскі рух, першымі ішлі змагацца з ворагамі, не шкадуючы свайго жыцця. Беларусы жывуць у згодзе з іншымі народамі, дапамагаюць ім, калі здараецца бяда. На Беларусі амаль ніколі не было канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе, мы вядомы, як талерантная і цярпімая нацыя: на адной вуліцы маглі размяшчацца мячэць і царква. Адлюстраваннем спагадлівасці, цярпімасці беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, павагі да людзей з іншым светапоглядам, светаўспрыманнем з'яўляецца адначасовае мірнае і працяглае суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнанняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з іх рэлігіяй (іудаізм, мусульманства і інш.). Калі гэта было патрэбна, беларусы ішлі на дапамогу саім аднавяскоўцам, суседзям, сваякам, адгукаліся на чужую бяду, аб гэтым сведчыць старадаўні народны звычай — талака.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы