Адразу ўяўляецца восеньскі парк, дзе расце шмат клёнаў, яны ўсе убраныя ў яркае жоўтае лісце, а трава ля дрэў і ўсе сцежкі ўсланы залацістым дываном. У ім хочацца купацца, яно прыемна пахне восенню, хочацца назбіраць цэлы букет залацістых лістоў і засушыць яго ў кнігах, каб потым зімой узгадваць водар мінулай восені.